Перайсці да зместу

Дэвід О’Саліван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід О’Саліван
англ.: David O’Sullivan
пасол Еўрапейскага саюза ў ЗША[d]
1 лістапада 2014 — 4 сакавіка 2019
Папярэднік Жуан Валі ды Алмейда[d]
Пераемнік Стаўрас Ламбрынідзіс[d]
Генеральны сакратар Еўрапейскай камісіі[d]
1 чэрвеня 2000 — 10 лістапада 2005
Пераемнік Catherine Day[d]

Нараджэнне 1 сакавіка 1953(1953-03-01) (71 год)
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід О’Саліван (англ.: David O’Sullivan) (1 сакавіка 1953, Дублін, Ірландыя) — ірландскі дыпламат і еўрапейскі дзяржаўны служачы, генеральны сакратар Еўрапейскай камісіі ў 2000—2005 гадах, пасол Еўрасаюза ў ЗША (2014—2019 гадах). Генеральны дырэктар Інстытута міжнародных і еўрапейскіх спраў (IIEA)[1]. Спецпрадстаўнік па выкананні санкцый ЕС у сувязі з узброенай агрэсіяй РФ супраць Украіны.

Нардзіўся Дэвід О’Саліван у Дубліне (Ірландыя). Яго бацька, генерал-лейтэнант Джэральд (Гэры) О'Саліван, раней быў начальнікам штаба ірландскіх сіл абароны[2]. Некаторы час Дэвід О’Саліван жыў у штаце Каліфорнія (ЗША)[3].

Валодае англійскай, французскай, іспанскай, нямецкай, ірландскай і японскай мовамі[4].

О'Саліван вучыўся ў Каледжы Святой Марыі C.S.Sp. у Ратмайнс і вывучаў эканоміку і сацыялогію ў Трыніці-каледжы Дубліна. У 1976 годзе пайшоў вучыцца ў Каледж Еўропы ў Бругэ (Бельгія), дзе атрымаў дыплом аспіранта ў галіне перадавых еўрапейскіх даследаванняў. Затым ён да 1979 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Ірландыі, калі ўвайшоў у Еўрапейскую камісію. Падчас вучобы ў Трыніці ён быў аўдытарам і залатым медалістам па дэбатах Гістарычнага таварыства каледжа і пераможцам конкурсу дэбатаў «Irish Times».

Працуючы ў Еўрапескай камісіі, Дэвід О’Саліван замаў шэраг розных пасад: супрацоўнік Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях, першы сакратар дэлегацыі Камісіі ў Японіі, член кабінета камісара Сазерленда, які адказваў за сацыяльныя пытанні і адносіны з Еўрапейскім парламентам, кіраўнік аддзела Мэтавай групы па адукацыі, моладзі і навучанні, член кабінета камісара Патрыка Фліна, які адказваў за сацыяльны дыялог і працоўнае права, намеснік кіраўніка кабінета камісара П. Фліна, генеральны дырэктарат па пытаннях занятасці—дырэктар па палітыцы і каардынацыі Еўрапейскага сацыяльнага фонду, Галоўнае ўпраўленне занятасці— дырэктар па кіраванні рэсурсамі, генеральны дырэктар па адукацыі і культуры.

У 1999 годзе ён стаў кіраўніком офіса прэзідэнта Еўракамісіі Рамана Продзі.

З 2000 па 2005 год ён займаў пасаду генеральнага сакратара Еўракамісіі, затым з 2005 па 2010 год узначальваў генеральны дырэктарат па гандлі. У 2010 годзе ён быў прызначаны аперацыйным дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. З 2014 па 2019 год працаваў пасом Еўрасаюза ў ЗША.

Са студзеня 2023 года — спецпрадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях санкцый, каардынуе санкцыйную палітыку ЕС у дачыненні да Расійскай Федэрацыі, а таксама адсочвае спробы ўхілення ад санкцый ЕС.

  1. David O'Sullivan appointed DG of IIEA (англ.). RTÉ (16 сакавіка 2022). Праверана 29 лістапада 2023.
  2. Elaine Edwards. The death has taken place of Lieut Gen Gerald (Gerry) O’Sullivan, a former chief of staff of the Defence Forces (англ.). Irish Times (21 чэрвеня 2010). Праверана 29 лістапада 2023.
  3. Michele Bendall. A Lifetime of European Public Service (англ.). Medium (8 чэрвеня 2017). Праверана 29 лістапада 2023.
  4. David O’Sullivan, Eurocrat-in-chief (англ.). The Economist (15 ліпеня 1999). Праверана 29 лістапада 2023.